Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённы турыстычны злёт сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі

Дата: 11 октября 2018 в 22:11, Обновлено 11 октября 2018 в 22:27
463 просмотра

Турзлёт – гэта заўсёды свята для тых, каго аб'ядноўваюць сяброўства, рамантыка падарожжаў, адрэналін спаборніцтваў і імкненне да перамогі.

Раённы турыстычны злёт

сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі

прайшоў на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Зенітчык» у канцы верасня.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд з 17 устаноў адукацыі Случчыны. Кожны дзіцячы сад прадстаўляла сям’я: мама, тата і дзіця.

Надвор'е спрыяла ўдзельнікам турзлёту: спыніліся дажджы, сціх вецер, а скрозь ірваныя шэрыя аблокі час ад часу прабіваліся ласкавыя сонечныя праменьчыкі.

З першых хвілін маленькія турысты і іх бацькі, выхавальнікі акунуліся ў чароўную казку. Вясёлы настрой свята стварылі Лясун, Ліса, Мядзведзь, Чырвоная Шапачка, Заяц і іншыя казачныя персанажы.

Пачалося свята з вясёлай музычнай размінкі, падчас якой і дзеці, і дарослыя весела скакалі на месцы, паўтараючы за Мядзведзем танцавальныя рухі.

Пасля прывітання каманд удзельнікам раздалі маршрутныя карты. Усяго восем станцый. На першай дзеці і бацькі, як сапраўдныя турысты, збіралі заплечнік, запаўняючы яго толькі патрэбнымі ў паходзе рэчамі: малыя засяроджана вырашалі, што больш спатрэбіцца ў паходзе компас або кулёк цукерак. Згадзіцеся, выбар няпросты. Далей раскладвалі вогнішча, «стралялі» шышкамі.

Немалаважна вучыць юных турыстаў беражлівым адносінам да прыроды. На чацвёртай станцыі Чырвоная Шапачка прасіла дапамагчы ёй сабраць смецце. Праверыць свой спрыт і прайсці паласу перашкод прапаноўваў на сваёй станцыі Заяц. Пагуляў з маленькімі турыстамі і Воўк, які прапанаваў перакідваць мяч праз валейбольную сетку. А разам з Вавёркай дарослыя і дзеці адгадвалі загадкі на турыстычную тэматыку. З Кікімарай перапраўляліся над «балотам» па канаце.

Час спаборніцтваў праляцеў весела і незаўважна. Каманды на адным дыханні пераадольвалі ўсе выпрабаванні. А пакуль журы падводзіла вынікі, героі казак зладзілі для дзяцей дыскатэку.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:

першае месца – каманда «СТО» (дзіцячыя сады №№18, 19);

другое месца – каманда «Смайлікі» (дзіцячыя сады №№1, 22, 10);

трэцяе месца – каманда «Чабурашкі» (дзіцячыя сады №№11, 15, 20).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.